Skip Navigation
The Endowment for Human Development
The Endowment for Human Development
Improving lifelong health one pregnancy at a time.
Donate Now Get Free Videos

Multilingual Illustrated DVD [Tutorial]

The Biology of Prenatal Development




БІЯЛОГІЯ ЎНУТРЫВАНТРОБНАГА РАЗВІЦЦЯ

.Беларуская мова [Belarusian]


National Geographic Society This program is distributed in the U.S. and Canada by National Geographic and EHD. [learn more]

Choose Language:
Download English PDF  Download Spanish PDF  Download French PDF  What is PDF?
 

The Fetal Period (8 Weeks through Birth)

Chapter 37   9 Weeks: Swallows, Sighs, and Stretches

Вантробны перыяд працягваецца да нараджэння.

К 9 тыдню пачынаецца смактанне вялікага пальца рукі, і плод можа глынаць амніятычную вадкасць.

Таксама плод можа захопліваць прадмет, рухаць галавой уперад і назад, адкрываць і закрываць рот, рухаць языком, уздыхаць і пацягвацца.

Нервовыя рэцэптары твару, далоні рук, а таксама падэшвы ступняў, могуць адчуваць лёгкі дотык.

"У адказ на лёгкі дотык да падэшвы ступні," плод згінае сцягно і калена, а таксама можа падкручваць пальцы ног.

Зараз павекі поўнасцю заплюшчаныя.

У гартані знешні выгляд галасавых звязак сігналізуе аб пачатку іх развіцця.

У пладах жаночага полу можна пазнаць матку і няспелыя рэпрадуктыўныя клеткі, якія называюцца аагоніі і рэплікуюцца ў сярэдзіне яечніка.

Вонкавыя геніталіі пачынаюць распазнавацца як мужчынскія, так i жаночыя.

Chapter 38   10 Weeks: Rolls Eyes and Yawns, Fingernails & Fingerprints

Выбух росту, які адбываецца паміж 9 і 10 тыднямі, павялічвае вагу цела больш, чым на 75%.

К 10 тыдню, стымуляцыя верхняй павекі выклікае кручэнне вока ўніз.

Плод пазяхае і часта адкрывае і закрывае рот.

Значная большасць зародкаў смокча вялікі палец на правай руцэ.

Часткі кішэчніка ўнутры пупавіны вяртаюцца ў брушную поласць.

Стварэнне касцявога рэчыва адбываецца ў большасці касцей.

Пазногці на пальцах рук і ног пачынаюць развівацца.

Унікальныя адбіткі пальцаў з'яўляюцца праз 10 тыдняў пасля апладнення. Гэтыя ўзоры могуць выкарыстоўвацца дзеля ідэнтыфікацыі на працягу ўсяго жыцця.

Chapter 39   11 Weeks: Absorbs Glucose and Water

К 11 тыдню нос і губы поўнасцю фарміруюцца. Як і ў іншых частках цела, іх знешні выгляд будзе мяняцца на кожнай стадыі цыкла жыцця чалавека.

Кішэчнік пачынае ўсмоктваць глюкозу і ваду, якія праглынуў плод.

Хаця пол вызначаецца пры апладненні, зараз можна распазнаць вонкавыя геніталіі як мужчынскія, так жаночыя.

Chapter 40   3 to 4 Months (12 to 16 Weeks): Taste Buds, Jaw Motion, Rooting Reflex, Quickening

Паміж 11 і 12 тыднямі вага плада павялічваецца амаль што на 60%.

Дванаццаць тыдняў азначаюць канец першай траціны, альбо трыместра, цяжарнасці.

Зараз смакавыя цыбуліны, якія распазнаюцца,
пакрываюць унутраную частку рота. К нараджэнню смакавыя цыбуліны застануцца толькі на языку і паднябенні.

Функцыянаванне кішкі пачынаецца ўжо ў 12 тыдняў і працягваецца прыкладна 6 тыдняў.

Рэчыва, якое ўпершыню выдаляецца з тоўстай кішкі плада, называецца меконій. Яно складаецца са стрававальных энзімаў, пратэінаў, а таксама мёртвых клетак, якія выдзяляе стрававальны тракт.

К 12 тыдню даўжыня верхняй канечнасці амаль што дасягае канчатковай прапорцыі адносна памеру цела. Для ніжніх канечнасцей патрэбна больш часу, каб яны дасягнулі канчатковых прапорцый.

За выключэннем задняй часткі тулава і верхняй часткі галавы, зараз усё цела плода адказвае на лёгкі дотык.

Залежныя ад полу эвалюцыйныя адрозненні з'яўляюцца ўпершыню. Напрыклад, плады жаночага полу дэманструюць больш частыя рухі сківіцамі, чым плады мужчынскага полу.

У супрацьлегласць да рэакцыі адхiлення, якую мы назіралі раней, зараз стымуляцыя ля вуснаў выклікае паварот у кірунку да раздражняльніка і адкрыццё рота. Гэтая рэакцыя называецца "рэфлекс укаранення," яна захоўваецца і пасля нараджэння, дапамагаючы нованароджанаму знайсці грудны сасок сваёй маці падчас кармлення грудзьмі.

Твар працягвае канчаткова фарміравацца, адклады тлушчу пачынаюць акругляць шчокі, і пачынаецца развіццё зубоў.

К 15 тыдню з'яўляюцца ствольныя клеткі, якія ствараюць крывяныя цельцы, што размножваюцца у касцяным мазгу. Тут будзе адбывацца стварэнне большасці крывяных цельцаў.

Хаця эмбрыён пачынае рухацца ва ўзросце 6 тыдняў, цяжарная жанчына ўпершыню адчувае рух плода паміж 14 і 18 тыднямі. Традыцыйна гэтую падзею называюць першым рухам плода.

Chapter 41   4 to 5 Months (16 to 20 Weeks): Stress Response, Vernix Caseosa, Circadian Rhythms

К 16 тыдню працэдуры, якія прадугледжваюць увод іголкі ўнутр брушной поласці плода, выклікаюць гарманальную стрэсавую рэакцыю, пры якой выдзяляецца норадрэналін, ці норэпінафрын, у струмень крыві.

Зараз у органах дыхання бранхіяльнае дрэва амаль што сфарміраванае.

Зараз ахоўнае белае рэчыва, якое называецца вернікс казеоза, пакрывае плод. Вернікс ахоўвае скуру ад раздражняльнага ўздзеяння амніятычнай вадкасці.

Ад 19 тыдняў рух плода, дзейнасць пры дыханні, а таксама частата біцця сэрца, пачынаюць прытрымлівацца дзённых цыклаў, якія называюцца сутачнымі рытмамі.

Chapter 42   5 to 6 Months (20 to 24 Weeks): Responds to Sound; Hair and Skin; Age of Viability

К 20 тыдню улітка, якая з'яўляецца органам слыху, унутры поўнасцю развітага ўнутранага вуха дасягае памераў, якія мае дарослы чалавек. Ад гэтага моманту і надалей, плод будзе рэагаваць на дыяпазон гукаў, які будзе павялічвацца.

На скуры чэрапа пачынаюць расці валасы.

Усе пласты і структуры скуры маюцца ў наяўнасці, уключаючы валасяныя мяшэчкі і залозы.

К 21 - 22 тыдню пасля апладнення лёгкія набываюць пэўную здольнасць дыхаць паветрам. Гэта лічыцца ўзростам жыццяздольнасці, таму што некаторыя плады ўжо могуць выжыць па-за маткай.

Chapter 43   6 to 7 Months (24 to 28 Weeks): Blink-Startle; Pupils Respond to Light; Smell and Taste

К 24 тыдню павекі зноў расплюшчваюцца і плод дэманструе мірганне як рэакцыю на спалох. Гэтая рэакцыя на гвалтоўныя, моцныя гукі звычайна раней развіваецца ў пладоў жаночага полу.

Паводле паведамлення некалькіх даследчыкаў уздзеянне моцнага гуку можа мець шкодны ўплыў на здароўе плода. Непасрэдныя вынікі ўключаюць працяглую павялічаную частату біцця сэрца, празмерную хуткасць, з якой плод глытае, а таксама раптоўныя перамены ў паводзінах. Магчымыя доўгатэрміновыя наступствы ўключаюць страту слыху.

Частата дыхання плода можа дасягнуць паказчыка 44 цыклаў удыханне-выдыханне за мінуту.

На працягу трэцяга трыместра цяжарнасці хуткі рост мозга спажывае больш за 50% энергіі, якую выкарыстоўвае плод. Вага плода павялічваецца на 400 - 500%.

К 26 тыдню вочы пачынаюць выпрацоўваць слёзы.

Зрэнкі рэагуюць на святло ўжо ў 27 тыдняў. Гэтая рэакцыя на працягу ўсяго жыцця рэгулюе колькасць святла, якое дасягае сеткавай абалонкі.

Усе кампаненты, неабходныя для функцыянавання пачуцця нюху, падрыхтаваныя да дзеяння. Даследванні неданошаных дзяцей выявілі, што яны здольныя распазнаваць пахі ўжо праз 26 тыдняў пасля апладнення.

Змяшчэнне салодкага рэчыва ў амніятычную вадкасць павялічвае хуткасць, з якой плод глытае. У супрацьлегласць да гэтага, хуткасць, з якой плод глытае, памяншаецца пасля ўвядзення ўнутр горкага рэчыва. Гэта часта суправаджаецца зменамі выраза твару.

Праз серыю рухаў, якія падобныя да крокаў нагі падчас хады, плод выконвае кулянні.

Знешняя паверхня плода робіцца менш маршчыністай, таму што пад скурай фарміруюцца дадатковыя адклады тлушчу. Тлушч выконвае жыццёва важную ролю ў падтрымцы тэмпературы цела і акумуляванні энергіі пасля нараджэння.

Chapter 44   7 to 8 Months (28 to 32 Weeks): Sound Discrimination, Behavioral States

К 28 тыдню плод можа адрозніваць высокія і нізкія гукі.

К 30 тыдню рухі пры дыханні робяцца больш звычайнымі і паглынаюць 30 - 40% часу сярэдняга плода.

На працягу апошніх 4 месяцаў цяжарнасці плод дэмантсруе перыяды каардынаванай актыўнасці, якая перарываецца перыядамі адпачынку. Гэтыя паводзіны адлюстроўваюць складанасць цэнтральнай нервовай сістэмы, якая ўсё павялічваецца.

Chapter 45   8 to 9 Months (32 to 36 Weeks): Alveoli Formation, Firm Grasp, Taste Preferences

Прыблізна к 32 тыдню сапраўдныя альвеолы, альбо клеткі паветранай "кішэні," пачынаюць развівацца ў лёгкіх. Яны працягваюць фарміравацца на працягу 8 гадоў пасля нараджэння.

У 35 тыдняў плод мае моцны захоп рукой.

Уздзеянне на плод розных рэчываў выяўляецца праз іх уплыў на яго смакавыя схільнасці пасля нараджэння. Напрыклад, плады, маці якіх ужывалі аніс, рэчыва з лакрычным прысмакам, выявілі схільнасць да анісу пасля нараджэння. Нованароджаныя, на якіх гэтае рэчыва не ўздзейнічала ва ўлонні, не любяць анісу.

Chapter 46   9 Months to Birth (36 Weeks through Birth)

Плод распачынае працу праз вызваленне вялікай колькасці гармону, які называецца эстраген, і такім чынам пачынаецца пераход ад плода да нованароджанага.

Праца адзначаецца моцнымі родавымі схваткамі маткі, у выніку якіх адбываюцца роды.

Ад апладнення да нараджэння і пазней развіццё чалавека з'яўляецца дынамічным, бесперапынным і комплексным. Новыя адкрыцці аб гэтым чароўным працэсе ўсё ў большай ступені выяўляюць вітальнае ўздзеянне развіцця плода на здароўе чалавека падчас ўсяго жыцця.

Калі нашае разуменне ранняга развіцця чалавека прасоўваецца наперад, таксама прасоўваецца і наша здольнасць па паляпшэнню яго здароўя як да, так і пасля нараджэння.


Add a Comment

Your Name: Log In 3rd-party login: Facebook     Google     Yahoo

Comment: