Skip Navigation

National Geographic Society This program is distributed in the U.S. and Canada by National Geographic and EHD. [learn more]

Multilingual Illustrated DVD [Tutorial]

The Biology of Prenatal Development




БІЯЛОГІЯ ЎНУТРЫВАНТРОБНАГА РАЗВІЦЦЯ

.Беларуская мова [Belarusian]


 
Download English PDF  Download Spanish PDF  Download French PDF  What is PDF?
 

The Embryonic Period (The First 8 Weeks)

Embryonic Development: The First 4 Weeks

Chapter 3   Fertilization

З біялагічнага пункту гледжання гаворыцца, што "развіццё чалавека пачынаецца ад апладнення," калі жанчына і мужчына змешваюць па 23 свае ўласныя храмасомы праз аб'яднанне іх рэпрадуктыўных клетак.

Звычайна рэпрадуктыўная клетка жанчыны называецца "яйцаклеткай," але правільны тэрмін гучыць як аацыт.

Таксама як мужчынская рэпрадуктыўная клетка шырока вядомая як "сперма," але больш дакладны тэрмін гучыць як сперматазоід.

Пасля вызвалення аацыту з жаночага яечніка падчас працэсу, які называецца авуляцыяй, аацыт і сперматазоід злучаюцца ўнутры адной з матачных труб, якія часта ўпамінаюцца як Фалопіевыя трубы.

Матачныя трубы злучаюць жаночыя яечнікі з маткай.

Аднаклетачны эмбрыён, які атрымоўваецца, называецца зіготай, што значыць "якія пазапраганыя ці злучаныя разам."

Chapter 4   DNA, Cell Division, and Early Pregnancy Factor (EPF)

46 храмасом зіготы з'яўляюцца ўнікальным першым варыянтам поўнай генетычнай праграмы новай асобіны. Для гэтага выдатнага плана ўласцівы моцна скручаныя ў выглядзе спіралі малекулы, якія называюцца ДНК. Яны змяшчаюць інструкцыі для развіцця ўсяго цела.

Малекулы ДНК падобныя на пакручастыя драбіны, вядомыя як падвойная спіраль. Прыступкі драбін складаюцца з парных малекул, ці асноў, якія называюцца гуанін, цытазін, адэнін і тымін.

Гуанін складае пары толькі з цытазінам, а адэнін з тымінам. Кожная клетка чалавека змяшчае прыкладна 3 більёны гэтых асноўных пар.

ДНК адной клеткі змяшчае так шмат інфармацыі, што калі яе ўявіць у выглядзе надрукаваных слоў, то толькі для простага пераліку першых літар кожнай асновы спатрэбіцца больш за 1.5 більёна старонак тэксту!

Калі малекулы пакласці ў суцэльны ланцуг, ДНК адной клеткі чалавека будзе мець памер у 3 1/3 фута ці 1 метр.

Калі мы зможам разматаць усе ДНК, якія змяшчаюцца ўнутры 100 трыльёнаў клетак дарослага чалавека, яны расцягнуцца больш, чым на 100 мільярдаў кіламетраў. Гэтай адлегласці хопіць, каб даляцець ад Зямлі да Сонца і вярнуцца назад 340 разоў.

Прыблізна праз 24 - 30 гадзін пасля апладнення ў зігоце завяршаецца яе першае дзяленне. Праз працэс мітозу адна клетка дзеліцца на дзве, дзве на чатыры і гэтак далей.

Ужо праз 24 - 48 гадзін пасля пачатку апладнення, цяжарнасць можа быць засведчана пры дапамозе выяўлення гармону, які называецца "раннім фактарам цяжарнасці," у крыві маці.

Chapter 5   Early Stages (Morula and Blastocyst) and Stem Cells

К 3 - 4 дню пасля апладнення клеткі эмбрыёна, якія дзеляцца, набываюць сферычны кшталт і тады эмбрыён называецца морула.

К 4 - 5 дню ўнутры гэтага шара з клетак утвараецца поласць, і тады эмбрыён называецца бластацыста.

Клеткі ўнутры бластацысты называюцца ўнутранай клетачнай масай, яны даюць пачатак галаве, целу і іншым жыццёва важным структурам чалавека ў стадыі развіцця.

Клеткі ўнутры ўнутранага пласта клетачнай масы называюцца ствалавымі клеткамі эмбрыёна, таму што яны маюць здольнасць ствараць кожныя з больш за 200 тыпаў клетак, якія змяшчае чалавечае цела.

Chapter 6   1 to 1½ Weeks: Implantation and Human Chorionic Gonadotropin (hCG)

Пасля перасоўвання па фалопіевай трубе, эмбрыён на ранняй стадыі развіцця прымацоўваецца да ўнутранай сценкі маткі. Гэты працэс, які называецца імплантацыяй, пачынаецца праз 6 дзён і заканчваецца праз 10 - 12 дзён пасля апладнення.

Клеткі эмбрыёна ў працэсе росту пачынаюць выпрацоўваць гармон, які называецца харыённы ганадатрапін чалавека ці ХГЧ, гэта рэчыва, якое выкрываецца праз большасць тэстаў на цяжарнасць.

ХГЧ кіруе матчынымі гармонамі і вымушае іх спынiць нармальны менструальны цыкл, дазваляючы працягвацца цяжарнасці.

Chapter 7   The Placenta and Umbilical Cord

Пасля імплантацыі, клеткі па перыферыі бластацысты даюць пачатак частцы структуры, якая называецца плацэнта, яна служыць у якасці органа сувязі паміж крывяноснымі сістэмамі маці і энбрыёна.

Плацэнта дастаўляе матчын кісларод, пажыўныя рэчывы, гармоны і лекавыя сродкі да чалавека ў стадыі развіцця; выводзiць усе непатрэбныя прадукты; і не дае змешвацца матчынай крывi з крывёй эмбрыёна і плода.

Плацэнта таксама выпрацоўвае гармоны і падтрымлівае эмбрыянальную тэмпературу цела ва ўлонні на ўзроўні, які трохі перавышае ўзровень тэмпературы цела маці.

Плацэнта падтрымлівае сувязь з чалавекам, які развіваецца, праз сасуды пупавіны.

Здольнасці плацэнты па падтрымцы жыцця спаборнічаюць са здольнасцямі блокаў інтэнсіўнай тэрапіі, якія маюцца ў сучасных бальніцах.

Chapter 8   Nutrition and Protection

К 1 тыдню клеткі ўнутранай клетачнай масы ствараюць два пласты, якія называюцца гіпабласт і эпібласт.

Гібапласт дае пачатак жаўтковаму мяшку, які з'яўляецца адной са структур, праз якія маці забяспечвае пажыўнымі рэчывамі эмбрыён на ранняй стадыі развіцця.

Клеткі эпібласту ствараюць мембрану, якая называецца амніён, і ўнутры якой эмбрыён, а пазней плод, развіваюцца да нараджэння.

Chapter 9   2 to 4 Weeks: Germ Layers and Organ Formation

Прыблізна к 2 1/2 тыдням эпібласт стварае 3 спецыяльныя тканкі ці зародкавыя пласты, якія называюцца эктадэрма, эндадэрма, і мезадэрма.

Эктадэрма дае пачатак шматлікім структурам, уключаючы мозг, спінны мозг, нервы, скуру, пазногці і валасы.

Эндадэрма стварае асноўны матэрыял для сістэмы органаў дыхання і стрававальнага тракту, а таксама стварае часткі галоўных органаў, такіх як печань і падстраўнікавая залоза.

Мезадэрма стварае сэрца, ныркі, косткі, храсток, цягліцы, крывяныя цельцы і іншыя структуры.

К 3 тыдню мозг дзеліцца на 3 асноўных часткі, якія называюцца пярэдні мозг, сярэдні мозг, і задні мозг.

Таксама адбываецца развіццё органаў дыхання і стрававальнай сістэмы.

Калі першыя крывяныя цельцы з'яўляюцца ў жаўтковым мяшку, крывяносныя сасуды пачынаюць стварацца па ўсім эмбрыёне, а таксама паўстае полае сэрца.

Амаль у той жа час сэрца, якое хутка расце, згортваецца вакол самога сябе, і асобныя камеры пачынаюць развівацца.

Біццё сэрца пачынаецца пра 3 тыдні і 1 дзень пасля апладнення.

Крывяносная сістэма першай сярод сістэм цела ці групы роднасных органаў дасягае функцыянальнага стану.

Chapter 10   3 to 4 Weeks: The Folding of the Embryo

Паміж 3 і 4 тыднем паўстае план цела, калі мозг, спінны мозг і сэрца эмбрыёна можна лёгка распазнаць побач з жаўтковым мяшком.

Хуткі рост выклікае згортванне адносна плоскага эмбрыёна. Гэты працэс уключае частку жаўтковага мяшка ў склад асноўнага матэрыялу для стрававальнай сістэмы, стварае грудзі і брушныя поласці чалавека ў стадыі развіцця.


Add a Comment

Your Name: Log In 3rd-party login: Facebook     Google     Yahoo

Comment: