Skip Navigation
The Endowment for Human Development
The Endowment for Human Development
Improving lifelong health one pregnancy at a time.
Donate Now Get Free Videos

Multilingual Illustrated DVD [Tutorial]

The Biology of Prenatal Development




БІЯЛОГІЯ ЎНУТРЫВАНТРОБНАГА РАЗВІЦЦЯ

.Беларуская мова [Belarusian]


National Geographic Society This program is distributed in the U.S. and Canada by National Geographic and EHD. [learn more]

Choose Language:
Download English PDF  Download Spanish PDF  Download French PDF  What is PDF?
 

Chapter 15   5 Weeks: Cerebral Hemispheres

Паміж 4 і 5 тыднем, мозг працягвае хутка расці і дзеліцца на 5 асобных частак.

Галава складае прыблізна 1/3 ад агульнай велічыні эмбрыёна.

З'яўляюцца паўшар'і галаўнога мозга, яны паступова становяцца яго найбольшымі часткамі.

У выніку функцыі, якія кантралююцца паўшар'ямі галаўнога мозга, уключаюць мысленне, вучэнне, памяць, мову, зрок, слых, адвольны рух і вырашэнне праблем.

Chapter 16   Major Airways

У органах дыхання з'яўляюцца правы і левы галоўныя ствалы бронхаў, і ў рэшце рэшт далучаюцца да трахеі ці дыхальнага горла з лёгкімі.

Chapter 17   Liver and Kidneys

Звярніце ўвагу на вялікую печань, якая запаўняе брушную поласць і знаходзіцца блізка да сэрца, якое б'ецца.

Сталыя ныркі з'яўляюцца к 5 тыдню.

Chapter 18   Yolk Sac and Germ Cells

Жаўтковы мяшок змяшчае раннія рэпрадуктыўныя клеткі, якія называюцца зародкавымі клеткамі. К 5 тыдню гэтыя зародкавыя клеткі мігруюць да рэпрадуктыўных органаў, якія знаходзяцца побач з ныркамі.

Chapter 19   Hand Plates and Cartilage

Таксама к 5 тыдню у эмбрыёне развіваюцца пласцінкі рук, а стварэнне храстка пачынаецца к 5 1/2 тыдням.

Тут мы бачым пласцінку і запясце левай рукі ва ўзросце 5 тыдняў і 6 дзён.

Embryonic Development: 6 to 8 Weeks

Chapter 20   6 Weeks: Motion and Sensation

На працягу 6 тыдняў паўшар'і галаўнога мозга растуць несувымерна хутчэй за іншыя часткі мозга.

Эмбрыён пачынае рабіць спантанныя і рэфлекторныя рухі. Такі рух з'яўляецца неабходным дзеля садзейнічання нармальнаму нервова-мышачнаму развіццю.

Дотык у вобласці вуснаў выклікае ў эмбрыёна рэфлекторны рух, які вызначаецца адхiленнем яго галавы.

Chapter 21   The External Ear and Blood Cell Formation

Вонкавае вуха пачынае набываць форму.

К 6 тыдню у печані адбываецца стварэнне крывяных цельцаў, таму што там ужо прысутнічаюць лімфацыты. Гэты тып белых крывяных цельцаў выконвае галоўную ролю ў развіцці імуннай сістэмы.

Chapter 22   The Diaphragm and Intestines

Дыяфрагма, якая з'яўляецца галоўнай цягліцай, каторая ўжываецца пры дыханні, у асноўным фарміруецца к 6 тыдню.

Зараз частка кішэчніка часова ўтыкаецца ўнутр пупавіны. Гэта нармальны працэс, які называецца фізіялагічным стварэннем кілы, што стварае прастору для іншых органаў, якія развіваюцца ў брушной поласці.

Chapter 23   Hand Plates and Brainwaves

У 6 тыдняў пласцінкі рук нязначна сплескваюцца.

Электраэнцэлафалаграмы зародка, якія запісваліся ва ўзросце 6 тыдняў і 2 дзён.

Chapter 24   Nipple Formation

Грудныя саскі з'яўляюцца ўздоўж бакоў тулава адразу перад тым, як яны дасягнуць свайго канчатковага месцазнаходжання на пярэдняй часцы грудзей.

Chapter 25   Limb Development

К 6 1/2 тыдням локці ўжо выразна выдзяляюцца, пальцы рук пачынаюць раз'ядноўвацца, а таксама можна пабачыць рух рукі.

Стварэнне костак, якое называецца акасцяненнем, пачынаецца ўнутры ключыцы, там таксама ствараюцца косткі верхняй і ніжняй сківіцы.

Chapter 26   7 Weeks: Hiccups and Startle Response

Іканні назіралася к 7 тыдню.

Зараз можна пабачыць рух ног, як адказную рэакцыю на спалох.

Chapter 27   The Maturing Heart

Фарміраванне 4-камернага сэрца ў значнай ступені ўжо закончана. Зараз, у сярэднім, сэрца б'ецца 167 разоў за мінуту.

Электрычная актыўнасць сэрца, запісаная ў 7 1/2 тыдняў, паказала, што дыяграма хвалі падобная з дыяграмай дарослага чалавека.

Chapter 28   Ovaries and Eyes

У асобін жаночага полу яечнікі пазнаюцца к 7 тыдню.

К 7 1/2 тыдням, пакрытую пігментам рэціну вока, можна лёгка пабачыць, у павекаў таксама пачынаецца перыяд хуткага росту.

Chapter 29   Fingers and Toes

Пальцы рук раздзяляюцца, а пальцы ног злучаныя толькі ля асновы.

Рукі зараз могуць сыходзіцца разам, таксама, як і ступні.

Каленныя суставы таксама ёсць у наяўнасці.

The 8-Week Embryo

Chapter 30   8 Weeks: Brain Development

У 8 тыдняў мозг вельмі складаны і складае амаль што палову ад агульнай вагі цела эмбрыёна.

Рост працягваецца ў незвычайна хуткім тэмпе.

Chapter 31   Right- and Left-Handedness

К 8 тыдню 75% эмбрыёнаў выяўляюць перавагу правай рукі. Астатнія падзяляюцца роўна на тых, хто выяўляе перавагу левай рукі, і тых, хто яшчэ не вызначыўся. Гэта самыя першыя адзнакі, паводле якіх вызначаецца перавага правай ці левай рукі.

Chapter 32   Rolling Over

Падручнікі па педыятрыі апісваюць здольнасць "пераварочвацца," якая з'яўляецца праз 10 - 20 тыдняў пасля нараджэння. Аднак, гэтая каардынацыя, якая ўражвае, выяўляецца значна раней ў асяродзі з невялікай сілай цяжару, у напоўненым вадкасцю амніятычным мяшку. Толькі недахоп сілы, неабходнай для пераадольвання большай сілы цяжару звонку ад маткі, папярэджвае нованароджаных ад пераварочвання.

На працягу гэтага часу эмбрыён становіцца фізычна больш актыўным.

Рухі могуць быць павольнымі ці хуткімі, адзінкавымі ці паўтарацца, спантаннымі ці рэфлектыўнымі.

Павароты галавы, выцягванне шыі, а таксама дакрананні рукамі да твару адбываюцца ўсё часцей.

Дотык да эмбрыёна выклікае ў яго касавурванне, рух сківіцы, сцісканне рук, а таксама змены кірунку пальцаў ног.

Chapter 33   Eyelid Fusion

Паміж 7 і 8 тыднем, верхнія і ніжнія павекі вачэй хутка растуць над вачыма і часткова злучаюцца разам.

Chapter 34   "Breathing" Motion and Urination

Хаця ў матцы адсутнічае паветра, к 8 тыдню эмбрыён дэманструе перарывістыя дыхальныя рухі.

К гэтаму часу ныркі выпрацоўваюць мачу, якая выпускаецца ў амніятычную вадкасць.

У эмбрыёнах мужчынскага полу, яечкi, якія развіваюцца, пачынаюць выпрацоўваць і вызваляць тэстастэрон.

Chapter 35   The Limbs and Skin

Косці, суставы, цягліцы, нервы і крывяносныя сасуды канечнасцей вельмі падобныя на свае адпаведнікі ў дарослых людзей.

К 8 тыдню эпідэрміс, ці знешні пласт скуры, становіцца шматпластавай мембранай, шмат губляючы са сваёй празрыстасці.

Бровы растуць як валасы, якія з'яўляюцца вакол вуснаў.

Chapter 36   Summary of the First 8 Weeks

Восем тыдняў азначаюць канец эмбрыянальнага перыяду.

На працягу гэтага часу эмбрыён чалавека вырастае з адной клеткі да амаль аднаго більёна клетак, якія фарміруюць больш за 4,000 асобных анатамічных структур.

Зараз эмбрыён валодае больш за 90% структур, якія мы знаходзім у дарослых.


Add a Comment

Your Name: Log In 3rd-party login: Facebook     Google     Yahoo

Comment: